Беларуская Служба

Дональд Трамп абвясціў пра шанец на «мір на Блізкім Усходзе»

28.09.2025 15:55
На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША заявіў, што ён блізкі дасягнення пагаднення аб спыненні вайны ў Cектары Газа і вызваленні ізраільскіх закладнікаў.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/YURI GRIPAS / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на платформе Truth Social, што існуе «рэальны шанец на веліч на Блізкім Усходзе» і што «ўсе падтрымліваюць гэтую ўнікальную ініцыятыву». Ён запэўніў, што ініцыятыва «будзе рэалізавана».

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША заявіў, што ён блізкі да дасягнення пагаднення аб спыненні вайны ў сектары Газа і вызваленні ізраільскіх закладнікаў, якіх утрымлівае ХАМАС з кастрычніка 2023 года.

Падчас сустрэчы з арабскімі лідарамі чакалася, што ён прадставіць план з 21 пункта па спыненні канфлікту. Прэзідэнт не раскрыў падрабязнасцей перамоў, але падкрэсліў, што лічыць, што пагадненне можа пакласці канец баявым дзеянням і прынесці мір у рэгіён.

IAR/юл